Гэта вэб-старонка ўтрымлівае важную інфармацыю пра ўмовы і характарыстыкі паслуг бесправаднога высакаскораснага доступу ў інтэрнэт, а таксама пра карыстанне імі, і прызначана для таго, каб дапамагчы вам зрабіць свядомы выбар наконт куплі і выкарыстання гэтых паслуг.
Tata Communications прапаноўвае паслугі высакаскораснага доступу ў інтэрнэт праз хот-споты Wi-Fi у некаторых аўтамабільных прадуктах. Гэтыя паслугі даюць кліентам Tata Communications магчымасць перадаваць і атрымліваць даныя з усіх ці амаль усіх пунктаў доступу ў інтэрнэт з дапамогай сетак перадачы даных Tata Communications і бесправаднога злучэння паміж прыладай з SIM-картай і сеткамі перадачы даных Tata Communications. Прыведзеная інфармацыя адносіцца да выкарыстання сетак перадачы даных Tata Communications і можа не апісваць умовы, працу і выкарыстанне сетак пашыранага пакрыцця ці роўмінгу ў сетках, не звязаных з Tata Communications. Каб было зразумела, Tata Communications не кантралюе бесправадную сувязь паміж прыладай з SIM-картай (аўтамабілем, тэлефонам або іншым абсталяваннем) і сеткай пастаўшчыка паслуг бесправадной сувязі.
Умовы выкарыстання Tata Communications, у тым ліку палажэнні па такіх пытаннях, як тарыфныя планы, працэдуры актывацыі, выкарыстанне даных і вырашэнне спрэчак, а таксама іншыя правілы і ўмовы можна прачытаць тут: https://move.tatacommunications.com/Terms-and-Conditions. Калі вы набылі паслугі Tata Communications у трэцга боку, азнаёмцеся таксама з дакументацыяй гэтага боку. Там можа змяшчацца важная інфармацыя адносна цэн і іншыя патрэбныя звесткі.
Працоўныя характарыстыкі паслуг высакаскораснага доступу ў інтэрнэт, які прапануе Tata Communications, вызначаюцца працай двух асобных сетак.
У звычайных абставінах на тэрыторыі Еўрапейскага Саюза бесправадную сувязь паміж аўтамабілем і бесправадной сеткай забяспечвае мясцовы пастаўшчык бесправадной сувязі. Характарыстыкі высакаскораснага доступу ў інтэрнэт, а таксама спосабы і правілы кіравання сеткай можна знайсці на адпаведных вэб-сайтах. Калі вы хочаце атрымаць інфармацыю пра асноўнага аператара, звярніцеся ў кампанію, у якой вы купілі прыладу, ці ў Tata Communications (кантактная інфармацыя прыведзена ва Умовах выкарыстання).
Пакрыццё забяспечваецца не паўсюдна, а хуткасць і затрымка моцна залежаць ад розных фактараў, на якія Tata Communications не заўсёды можа ўплываць. Сярод такіх фактараў — праблемы з сеткай, праграмнае забеспячэнне, магутнасць сігналу, бесправадная прылада, канструкцыі, будынкі, надвор'е, геаграфія, тапаграфія і г. д. Пры прыняцці рашэння, ці падыходзяць для вас паслугі Tata Communications, улічвайце характарыстыкі прылады, сеткавае пакрыццё і сеткавыя тэхналогіі Tata Communications. Як пасрэднік, Tata Communications не гарантуе, што бесправадная сувязь будзе працаваць з пэўнай хуткасцю ці ў пэўных зонах. З прычыны таго, што мы не заяўляем і не гарантуем пэўную хуткасць, мы не даём агульную інфармацыю пра мінімальную, максімальную і фактычную хуткасць, даступную нашым карыстальнікам. Калі вы хочаце атрымаць дадатковую інфармацыю пра пэўную мінімальную, максімальную ці фактычную хуткасць, звярніцеся да нас адным са спосабаў, пералічаных ва Умовах выкарыстання.
У некаторых выпадках карыстальнікі, якія маюць тарыфныя планы з размеркаваннем трафіка, могуць сутыкнуцца са зніжэннем хуткасці асобных праграм на астатак перыяду выкарыстання, пасля таго як быў скарыстаны выдзелены на гэтыя праграмы трафік. У прыватнасці, пасля зрасходавання 20 ГБ трафіка, выдзеленага на каляндарны месяц, у тым ліку для спажывання на ўсіх падключаных прыладах, да канца гэтага каляндарнага месяца хуткасць перадачы даных будзе зніжана. Прапускная здольнасць перавышанага трафіка можа быць зменшана да 256 кбіт/с, пакуль не пачнецца новы цыкл. У выпадку няпоўнага месяца ліміт трафіка будзе разлічвацца прапарцыянальна астатнім дням месяца. Калі трафік выкарыстоўваецца некалькімі праграмамі, ён штомесяц размяркоўваецца паміж гэтымі праграмамі. З прычыны таго, што мы перапрадаём інтэрнэт-злучэнні ад іншых пастаўшчыкоў, мы не можам забяспечыць пэўныя хуткасці ў пэўных зонах, нават калі хуткасць вашага інтэрнэту зніжана праз перавышэнне трафіка.
Tata Communications кіруе сеткай, каб забяспечыць нашых кліентаў найлепшым з магчымых высакаскорасным доступам у інтэрнэт. Наша кампанія прымяняе абгрунтаваныя метады кіравання сеткай, якія адпавядаюць галіновым стандартам, для аховы сеткі Tata Communications і кліентаў, а таксама для кіравання працэсам аказання паслуг доступу да высакаскораснага мабільнага інтэрнэту. Каб знізіць перагрузку сеткі, Tata Communications аналізуе яе агульную прадукцыйнасць і ўдасканальвае яе шляхам пашырэння ёмістасці ці выканання іншых карэкціровак, здольных павысіць прадукцыйнасць. Сумесна з іншымі дзеяннямі, кіраваць перагрузкай сеткі ў інтарэсах кліентскай базы дапамагаюць апісаныя вышэй справядлівыя абмежаванні ў карыстанні.