АБАРОНА ВАШАЙ ПРЫВАТНАСЦІ — НАШ АБАВЯЗАК

  1. TATA COMMUNICATIONS І ВАША ПРЫВАТНАСЦЬ
  2. ЯК З НАМІ ЗВЯЗАЦЦА
  3. ІНФАРМАЦЫЯ, ЯКУЮ МЫ ЗБІРАЕМ ПРА ВАС, І СПОСАБЫ ЯЕ ЗБОРУ
  4. ЯК МЫ ВЫКАРЫСТОЎВАЕМ САБРАНЫЯ АСАБІСТЫЯ ДАНЫЯ?
  5. ПАДСТАВЫ ДЛЯ ВЫКАРЫСТАННЯ ДАНЫХ
  6. ВЫПАДКІ АБАГУЛЬВАННЯ САБРАНЫХ АСАБІСТЫХ ДАНЫХ
  7. МІЖНАРОДНАЯ ПЕРАДАЧА АСАБІСТЫХ ДАНЫХ
  8. ЯКІЯ ПРАВЫ Я МАЮ Ў ДАЧЫНЕННІ ДА МАІХ АСАБІСТЫХ ДАНЫХ?
  9. ЯК ДОЎГА БУДУЦЬ ЗАХОЎВАЦЦА МАЕ АСАБІСТЫЯ ДАНЫЯ
  10. БЯСПЕКА ДАНЫХ
  11. ЗМЯНЕННІ Ў ГЭТАЙ ПАЛІТЫЦЫ

Кампанія Tata Communications з павагай адносіцца да вашай прыватнасці і абавязваецца забяспечыць належную ахову вашых асабістых даных. Мы імкнёмся выконваць усе дзеючыя законы, якія рэгулююць пытанні абароны, бяспекі і канфідэнцыяльнасці асабістых даных. У гэтай Палітыцы канфідэнцыяльнасці (далей — «Палітыка») вызначана, як мы збіраем, выкарыстоўваем, раскрываем і абараняем асабістыя даныя. Тут таксама пералічаны правы, якія вы можаце мець у дачыненні  да вашых асабістых даных, перададзеных нам. Палітыка распаўсюджваецца на вашы асабістыя даныя, якія мы можам апрацоўваць, забяспечваючы ў вашым аўтамабілі Jaguar Land Rover (далей — «JLR») паслугі хот-спота Wi-Fi, інтэрнэт-злучэння і (або) (e)SIM (далей — «Паслугі»).

Гэта Палітыка пададзена ў шматузроўневым фармаце, што дае вам магчымасць перайсці на пэўныя прыведзеныя ніжэй зоны, якія могуць вас зацікавіць.

  1. TATA COMMUNICATIONS І ВАША ПРЫВАТНАСЦЬ
    1. Абарона вашай прыватнасці мае для нас важнае значэнне, і мы ставімся да яе з вялікай адказнасцю
    2. Хто мы? Tata Communications (Netherlands) B.V. — гэта аператар Паслуг, які адказвае за Паслугі.  Згадванні «мы», «наш», «нас» у гэтай Палітыцы адносяцца да гэтай кампаніі, якая нясе адказнасць за апрацоўку, збор і захаванне вашых асабістых даных.
    3. Дадатковая інфармацыя пра нашы метады апрацоўкі асабістых даных можа быць пададзена ў дагаворных пагадненнях,  дадатковых палажэннях аб канфідэнцыяльнасці і ў апавяшчэннях, якія вы будзеце атрымліваць перад зборам асабістых даных або ў час такога збору.
    4. Ваша карыстанне Паслугамі і любыя спрэчкі наконт прыватнасці рэгулююцца гэтай Палітыкай, нашымі Умовамі выкарыстання (спасылка на якія ўключана ў гэту Палітыку), а таксама пісьмовымі дагаворамі на аказанне паслуг паміж вамі і нашай кампаніяй або любой асобай, якая забяспечвае вам доступ да нашых Паслуг.  
  2. ЯК З НАМІ ЗВЯЗАЦЦА
  3. Па любых пытаннях наконт гэтай Палітыкі і нашых метадаў аховы даных або рэалізацыі любых правоў, якія вы можаце мець згодна з дзеючымі законамі ў дачыненні асабістых даных, вы можаце звярнуцца на партал самаабслугоўвання, даступны тут.

    Наш паштовы адрас:

    Tata Communications (UK) Limited Legal Compliance – Data Protection and Privacy
    Vintners Place
      68 Upper Thames Street
    London, EC4V3BJ
    United Kingdom (Злучанае Каралеўства)

    Карыстальнікі ў Германіі, Сінгапуры і Індыі могуць звяртацца да нашага інспектара па абароне даных («ІАД»), выкарыстоўваючы форму сувязі с ІАД, даступную тут.

  4. ІНФАРМАЦЫЯ, ЯКУЮ МЫ ЗБІРАЕМ ПРА ВАС, І СПОСАБЫ ЯЕ ЗБОРУ
    1. Мы можам збіраць і атрымліваць ад JLR розныя тыпы асабістых даных, якія залежаць ад вашага карыстання нашымі Паслугамі.  Ніжэй прыведзены агляд катэгорый інфармацыі, якую мы можам збіраць або атрымліваць:
      1. Інфармацыя пра ўліковы запіс.
        1. Кантактная інфармацыя, якая дазваляе нам звязвацца з вамі. Мы атрымліваем такую інфармацыю, калі вы заказваеце гэтыя Паслугі ці рэгіструецеся на іх атрыманне. Мы збіраем ці атрымліваем ад вас інфармацыю, калі вы рэгіструецеся на атрыманне нашых Паслуг, ствараеце ў інтэрнэце ўліковы запіс, выконваеце куплю, запытваеце падрабязныя звесткі ці зваротны выклік, адпраўляеце запыт на атрыманне тэхнічнай, карыстальніцкай падтрымкі ці падтрымкі па аплаце, удзельнічаеце ў конкурсе ці апытанні, пішаце нам водгук ці звязваецеся з намі іншым чынам. Тып інфармацыі, якую мы збіраем, залежыць ад вашага ўзаемадзеяння з намі ці з JLR, аднак можа ўключаць ваша імя, адрас, нумар тэлефона (працоўны ці асабісты), адрас электроннай пошты, паштовы адрас або адрас для выстаўлення рахункаў (працоўны ці звязаны з месцам жыхарства), дату нараджэння, ідэнтыфікацыйны нумар прылады ці аўтамабіля, дату пачатку аказання паслугі і іншую патрэбную інфармацыю, напрыклад пацвярджэнне асобы ці месца жыхарства. Падача вамі такіх даных патрабуецца для падпісання з вамі дагавора.
        2. Плацежная інфармацыя, звязаная з вашымі камерцыйнымі і фінансавымі адносінамі з намі, у прыватнасці паслугі, якія мы вам аказваем, нумары тэлефона, якія вы выклікаеце і на якія адпраўляеце SMS, звесткі пра выкарыстанне вамі інтэрнэту, меткі часу і іншыя метаданыя вашага карыстання паслугай, гісторыя аплат, крэдытная гісторыя, нумары крэдытных карт, нумар страхавога пасведчання (калі дазволена па законе), коды бяспекі і гісторыя абслугоўвання.
      2. Інфармацыя тэхнічнага характару і звесткі, датычныя карыстання нашымі Паслугамі, у тым ліку інфармацыя пра тое, як вы выкарыстоўваеце нашы Паслугі. Вось некалькі прыкладаў:
        1. Даныя пра абсталяванне. Інфармацыя пра абсталяванне, якім вы можаце карыстацца і з якім можаце ўзаемадзейнічаць у нашых сетках, і звесткі пра яго вызначэнне. Інфармацыя можа ўключаць звесткі пра тып абсталявання, ідэнтыфікатары прылад, стан прылады, серыйныя нумары, налады, тып канфігурацыі і праграмнага забеспячэння.
        2. Праца і выкарыстанне сеткі. Інфармацыя пра працу абсталявання, паслуг і праграм, якімі вы карыстаецеся ў нашых сетках. Прыкладамі могуць служыць звесткі пра месцазнаходжанне бесправадной прылады (у мэтах роўмінгу) і яе тып (калі з прылады ці на яе зроблены экстранны ці аварыйны выклік), а таксама інфармацыя пра дату, час, працягласць і кошт, колькасць скарыстаных на галасавую сувязь хвілін, запісы званкоў, скарыстаная паласа прапускання.  Акрамя таго, мы збіраем такую інфармацыю, як хуткасць перадачы і затрымкі, даныя, звязаныя з паслугамі аддаленага маніторынгу і характарыстыкамі бяспекі, інфармацыя пра ваша выкарыстанне паслуг галасавой сувязі па ўзаемазвязаных пратаколах VoIP (уключаючы паслугі, набытыя ў пазасеткавым рэжыме).
    2. Мы можам збіраць пералічаныя вышэй асабістыя даныя, каб аказваць Паслугі вам або іншай асобе, якая забяспечвае вам доступ да нашых Паслуг. Мы можам атрымліваць гэту інфармацыю рознымі спосабамі, а менавіта:
      1. непасрэдна ад вас: напрыклад, калі вы даяце свае даныя, каб падпісацца на нашы Паслугі ці звязваецеся з намі па тэхнічным пытанні.  
      2. аўтаматычна:  калі асабістыя даныя генерыруюцца падчас выкарыстання вамі Паслуг.
      3. ад трэціх бакоў: часам, калі гэта неабходна для аказання ці прапановы нашых Паслуг, мы збіраем патрэбныя нам асабістыя даныя вышэйпрыведзеных катэгорый ад давераных трэціх бакоў. Гэта могуць быць JLR як вытворца вашага аўтамабіля, агенцтвы па ідэнтыфікацыі кліентаў і папярэджанні махлярства, бізнес-даведнікі, агенцтвы праверкі крэдытаздольнасці і добранадзейнасці кліентаў, а таксама падключаныя аператары мабільнай сувязі. 
  5. ЯК МЫ ВЫКАРЫСТОЎВАЕМ САБРАНЫЯ АСАБІСТЫЯ ДАНЫЯ?
    1. Ніжэй прыведзена апісанне некаторых спосабаў апрацоўкі асабістых даных.
      1. Прапанаванне доступу да Паслуг. Кіраванне вашай праграмай і вызначэнне прыдатнасці на атрыманне доступу да нашых Паслуг. Сюды ўваходзіць прыняцце мер супраць незаконных дзеянняў, махлярства, пагроз нашай уласнасці ці персаналу і парушэння Умоў выкарыстання і (або) прымянімых законаў, а таксама мер па выкананні намі заканадаўчых і нарматыўных абавязацельстваў.
      2. Аказанне вам Паслуг. Пад гэтым разумеецца сувязь з вамі і забеспячэнне вас патрэбнымі вам Паслугамі.
      3. Кіраванне ўліковымі запісамі і дапамога ў такім кіраванні. Тут маецца на ўвазе падтрыманне сувязі з вамі адносна карыстання нашымі Паслугамі, рэагаванне на запыты, забеспячэнне неабходнай інфармацыяй, вырашэнне тэхнічных праблем па заяўках і дапамога ад службы падтрымкі кліентаў.
      4. Апрацоўка плацяжоў і выстаўленне рахункаў. Атрыманне і апрацоўка плацяжоў, што азначае, сярод іншага, прыняцце мер супраць махлярства і выкананне намі заканадаўчых і нарматыўных абавязацельстваў. 
      5. Ахова цэласнасці сеткі. Бяспечнае захаванне аб'ектаў, ахова асабістых даных ад страты, пашкоджання, крадзяжу ці несанкцыянаванага доступу, папярэджанне злачынстваў і махлярства, праследаванне злачынцаў і абарона нацыянальнай бяспекі.
      6. Кіраванне нашай сеткай. Кіраванне нашай сеткай і яе выкарыстанне вамі. Сюды ўключана кіраванне плынямі даных, якія праходзяць праз нашу сетку, каб забяспечыць максімальна высокую якасць Паслугі. 
      7. Даследаванне і развіццё нашых Паслуг. Удасканаленне нашых (і старонніх партнёрскіх) Паслуг і распрацоўка новых на падставе статыстыкі карыстання нашымі Паслугамі. 
      8. Маркетынгавая дзейнасць. Адпраўка вам інфармацыі пра нашы Паслугі, калі вы не адмовіцеся ад гэтага. Калі на такія дзеянні з нашага боку патрабуецца ваша згода, вы можаце адклікаць сваю згоду ў любы час, звярнуўшыся да нас праз кантактныя даныя, прыведзеныя ў гэтай Палітыцы. 
      9. Выкананне патрабаванняў заканадаўства. Збор і захаванне даных пра вас, напрыклад ідэнтыфікацыйных даных, калі гэтага патрабуюць дзеючыя законы.
      10.  Адказ на запыт ад органаў улады і нарматыўныя патрабаванні. Мы можам выкарыстоўваць вашы асабістыя даныя, каб адказваць на запыты праваахоўных і іншых дзяржаўных органаў. Можа патрабавацца раскрыць такім органам вашы кантактныя даныя і (або) інфармацыю пра ваша выкарыстанне нашых Паслуг або заблакіраваць, перарваць ці іншым чынам спыніць ваша карыстанне нашымі Паслугамі, а таксама раскрыць асабістыя даныя, згенерыраваныя падчас карыстання.
  6. ПАДСТАВЫ ДЛЯ ВЫКАРЫСТАННЯ ДАНЫХ
    1. У ЕС падстава (ці заканадаўчая аснова) для апрацоўкі вашых асабістых даных можа быць рознай у залежнасці ад характару самой інфармацыі, нашых узаемаадносін з суб'ектам асабістых даных, Паслугі, якая аказваецца, пэўных заканадаўчых і нарматыўных патрабаванняў краіны, дзе аказваюцца Паслугі ці апрацоўваецца асабістая інфармацыя, а таксама ад мноства іншых фактараў.  У залежнасці ад патрабаванняў у пэўных краінах, заканадаўчыя асновы для апрацоўкі даных наступныя:
      1. Каб ажыццяўляць пагадненні з вамі, пастаўшчыкамі і дзелавымі партнёрамі, каб звязвацца з вамі і апрацоўваць плацяжы, а таксама каб забяспечваць ваш доступ да Паслуг, наша кампанія павінна апрацоўваць інфармацыю пра вас, калі гэта неабходна для заключэння ці выканання дагавора з вамі.
      2. Мы апрацоўваем асабістыя даныя ў мэтах маркетынгу і продажаў на падставе вашай згоды, калі яна патрабуецца, і гэта пазначана на нашых сайтах, ці падчас збору вашых асабістых даных, ці для ажыццяўлення нашых законных правоў на прасоўванне і рэкламу нашых прадуктаў і паслуг або для іх удасканалення і развіцця. 
      3. Мы абапіраемся на свае законныя інтарэсы пры апрацоўцы інфармацыі з мэтай аналізу, развіцця, удасканалення і аптымізацыі нашых Паслуг, а таксама для забеспячэння бяспекі і цэласнасці нашай сеткі і сістэм. Мы таксама маем законнае права выкарыстоўваць вашы асабістыя даныя, калі гэта неабходна ў сувязі з законнымі прэтэнзіямі, выкананнем патрабаванняў заканадаўства, у мэтах рэгулявання ці расследавання. 
      4. З прычыны таго, што прымянімыя законы (уключаючы законы пра тэлекамунікацыі), нарматыўна-прававыя акты і інтарэсы грамадства з'яўляюцца для нас абавязковымі, мы павінны выконваць заканадаўчыя працэдуры, патрабаванні праваахоўных і заканадаўчых органаў і аказваць садзейнічанне ў папярэджанні, выяўленні ці праследаванні злачынстваў.
      5. Калі вы не перададзіце неабходную інфармацыю, мы не зможам аказаць вам пэўныя паслугі ці забяспечыць пэўную функцыянальнасць.  
    2.  Абапіраючыся на нашы законныя інтарэсы: мы выканалі тэст на раўнамернасць апрацоўкі ўсіх даных, якую мы ажыццяўляем на падставе сваіх законных правоў, апісаных вышэй. Вы можаце атрымаць інфармацыю пра любы з нашых тэстаў на раўнамернасць, калі звяжацеся з намі праз кантактныя даныя, прыведзеныя ў гэтай Палітыцы.
    3. Ва ўсіх іншых краінах (акрамя ЕС або юрысдыкцый з аналагічнымі патрабаваннямі) падставай для апрацоўкі намі вашых асабістых даных будзе ваша згода і прыняцце Умоў выкарыстання і палажэнняў гэтай Палітыкі.
  7. ВЫПАДКІ АБАГУЛЬВАННЯ САБРАНЫХ АСАБІСТЫХ ДАНЫХ
    1. Пасля атрымання вашай згоды, якая можа быць абавязковай у некаторых юрысдыкцыях, мы маем права, пры неабходнасці, абагульваць ці раскрываць вашы асабістыя даныя ў мэтах, апісаных вышэй і падрабязна растлумачаных ніжэй:
      1. Даччыныя кампаніі. Мы маем права раскрываць нашым даччыным кампаніям сабраную ад вас інфармацыю. Калі гэта прадугледжана законам або пры неабходнасці з вашай згоды, нашы даччыныя кампаніі могуць выкарыстоўваць вашу інфармацыю ў мэтах, вызначаных у гэтым дакуменце, у тым ліку для прасоўвання сваіх прадуктаў і паслуг.  Пры апрацоўцы вашых асабістых даных нашы даччыныя кампаніі кіруюцца метадамі, якія маюць як мінімум такі ж узровень абароны, што апісаны ў гэтай Палітыцы.   Спіс нашых даччыных кампаній даступны тут.
      2. Інтэграцыя нашых паслуг. Мы прапануем свае Паслугі праз JLR. Таму нам трэба абагульваць вашы асабістыя даныя з гэтай кампаніяй, каб забяспечыць яе падтрымку ў аказанні вам Паслуг. Каб аказваць вам Паслугі, мы таксама можам абагульваць вашы асабістыя даныя з кампаніямі, якія з'яўляюцца сістэмнымі інтэгратарамі, рознічнымі аператарамі JLR і сеткавымі партнёрамі.
      3. Староннія пастаўшчыкі паслуг. Мы прыцягваем іншыя кампаніі і асоб да выканання функцый, неабходных для аказання Паслуг або ў вышэйапісаных мэтах. Напрыклад: адпраўка паведамленняў, апрацоўка плацяжоў, аналіз крэдытнай і нарматыўна-прававой рызыкі пры даванні вам доступу да нашых Паслуг, аналіз даных, кіраванне ўзаемаадносінамі з кліентамі і прыцягненне сеткавых партнёраў, контрагентаў і агентаў, якія выконваюць функцыі ад нашага імя.   Гэтыя трэція бакі ўключаюць іншых аператараў і пастаўшчыкоў, якім мы можам раскрываць асабістыя даныя, калі гэта неабходна для таго, каб аказваць нашы Паслугі, абслугоўваць і выконваць заказы, аказваць падтрымку кліентам, апрацоўваць плацяжы і рабіць іншыя дзеянні.   Гэтыя староннія пастаўшчыкі паслуг маюць доступ да асабістай інфармацыі, неабходнай для выканання функцый, аднак калі яны апрацоўваюць вашы асабістыя даныя ад нашага імя, яны не маюць права выкарыстоўваць яе ў іншых мэтах.  Калі мы абагульваем асабістыя даныя з трэцімі бакамі, мы робім захады па забеспячэнні таго, каб у дагаворах трэціх бакоў утрымліваліся адпаведныя палажэнні па ахове вашых асабістых даных.
      4. Пераход прадпрыемстваў да новых уладальнікаў. У выніку нашага зліцця або паглынання іншымі кампаніямі ці перадачы ім значнай часткі нашых актываў (напрыклад, у рамках працэдуры банкруцтва) вашы асабістыя даныя могуць аказацца ў распараджэнні іншай кампаніі. Нам таксама можа спатрэбіцца раскрыць вашы асабістыя даныя перад зліццём ці паглынаннем, напрыклад сваім кансультантам або кансультантам патэнцыяльных пакупнікоў. 
      5. Ахова заканадаўствам і ў адказ на законную працэдуру. Мы маем права раскрыць інфармацыю, якую збяром ад вас, (i) каб выканаць патрабаванні дзеючага заказанадаўства, юрыдычных працэдур, рашэнняў судоў ці іншыя законныя патрабаванні, (ii) калі ў нас ёсць важкія падставы лічыць, што такое раскрыццё неабходнае для аховы нашых правоў, абароны вашай бяспекі ці бяспекі іншых карыстальнікаў, для расследавання махлярства ці ў адказ на запыты дзяржаўных органаў, у тым ліку тых, што знаходзяцца за межамі краіны вашага пражывання, у мэтах нацыянальнай бяспекі і (або) у праваахоўных мэтах. Як пазначана вышэй, асабістыя даныя, якія мы збіраем ад вас, могуць абагульвацца з дзяржаўнымі і праваахоўнымі органамі ў вышэйназваных мэтах, калі мы будзем мець важкія падставы меркаваць, што вымушаны гэта зрабіць, калі ёсць пераканаўчыя доказы аб інтарэсах грамадства ці калі патрабуецца абараняць нашы камерцыйныя, фінансавыя, заканадаўчыя, рэпутацыйныя і іншыя законныя інтарэсы згодна з дзеючымі законамі. 
      6. Абагульванне сукупнай і абязлічанай інфармацыі.  Мы можам выкарыстоўваць вашы асабістыя даныя для стварэння сукупнай і ананімнай інфармацыі, якую маем права абагульваць з трэцімі бакамі.  Ніхто не зможа ідэнтыфікаваць вас на падставе такой ананімнай інфармацыі.  У іншых выпадках мы маем права выканаць псеўданімізацыю вашых асабістых даных і потым абагуліць іх з трэцім бокам, а калі гэта інфармацыя будзе апрацавана і вернута нам, мы зможам паўторна звязаць яе з вамі.  У той жа час трэці  бок не зможа вызначыць вашу асобу на падставе інфармацыі, у адносінах да якой была выканана псеўданімізацыя.  Мы абыходзімся з псеўданімізаванай інфармацыяй такім жа чынам, як і з асабістымі данымі, і забяспечваем такі самы ўзровень абароны, калі абагульваем яе з трэцімі бакамі.
      7. Толькі для пэўных юрысдыкцый (напрыклад, для Японіі і Кітая): гэтым вы згаджаецеся, што мы будзем абагульваць вашы даныя з трэцімі бакамі ці іх катэгорыямі, пералічанымі ў гэтым артыкуле. 
  8. МІЖНАРОДНАЯ ПЕРАДАЧА АСАБІСТЫХ ДАНЫХ
    1. На падставе вашай згоды, якая з'яўляецца абавязковай у некаторых юрысдыкцыях, Tata Communications мае права перадаваць асабістыя даныя за межы вашай дзяржавы.   Пры гэтым вашы асабістыя даныя могуць перадавацца і апрацоўвацца іншымі падраздзяленнямі Tata Communications і (або) не звязанымі трэцімі бакамі.
    2. Усе падраздзяленні Tata Communications падпісалі ўнутрыгрупавое пагадненне адносна перадачы асабістых даных за межы ЕС або ў юрысдыкцыі з недастатковым узроўнем аховы згодна з дзеючым заканадаўствам.  Спіс нашых даччыных кампаній і іх месцазнаходжанні можна знайсці тут.Гэта пагадненне складзена з улікам стандартных дагаворных артыкулаў Еўрапейскай камісіі (якія могуць дыктаваць стандарты аналагічных рэкамендаваным у межах ЕС пагадненняў па ахове асабістых даных).  Такім чынам мы забяспечваем патрэбны ўзровень абароны пры перадачы вашых даных у нашы даччыныя кампаніі, дзе б яны ні знаходзіліся.  Вы можаце атрымаць копію гэтых артыкулаў, звярнуўшыся да нас.
    3. Калі мы абагульваем вашы асабістыя даныя з трэцімі бакамі, не звязанымі з групай кампаній Tata Communications, мы патрабуем ад усіх такіх трэціх бакоў гарантаваць бяспеку асабістых даных і абыходзіцца з імі згодна з дзеючымі законамі аб абароне даных.  [Толькі для Індыі: мы таксама правяраем, каб у трэціх бакоў прымяняўся хаця б такі самы узровень абароны даных, які мы забяспечваем нашым кліентам.] Калі мы прыцягваем старонніх пастаўшчыкоў паслуг да апрацоўкі вашых асабістых даных, мы забараняем ім выкарыстоўваць гэтыя даныя ў асабістых мэтах і дазваляем ім апрацоўваць даныя толькі ў акрэсленых намі мэтах і згодна з нашымі інструкцыямі.  Калі мы будзем выступаць як ініцыятары такіх адносін, мы забяспечым належныя меры аховы вашых асабістых даных, выкарыстоўваючы механізм, найбольш адпаведны для перадачы асабістых даных у краінах, у якіх ці ў якія ажыццяўляецца перадача.  Калі дазволена законам, гэты механізм можа ўключаць: выкарыстанне ўхваленых у ЕС дагаворных артыкулаў; забеспячэнне таго, каб атрымальнік укараніў ухваленыя ў ЕС абавязковыя карпаратыўныя правілы, якія рэгулююць перадачу асабістых даных;  або (у ЗША) Гарантыя абароны прыватнасці (у ЕС і Швейцарыі — Правілы абароны прыватнасці); або пацвярджэнне таго, што краіна, у якой знаходзіцца атрымальнік, афіцыйна пацвердзіла забеспячэнне належнай аховы асабістых даных з ЕС.  
    4. Толькі для асобных юрысдыкцый (напрыклад, для Мексікі, Расіі, Кітая і Аргенціны): выкарыстоўваючы Паслугі, вы відавочна пагаджаецеся з перадачай асабістых даных у трэція краіны, калі для гэтага патрабуецца ваша згода.
  9. ЯКІЯ ПРАВЫ Я МАЮ Ў ДАЧЫНЕННІ ДА МАІХ АСАБІСТЫХ ДАНЫХ?
    1. Згодна з законамі многіх краін, вы маеце пэўныя правы ў дачыненні да асабістых даных, якія знаходзяцца ў нас, і мы паважаем і забяспечваем гэтыя правы.  Да такіх правоў сярод іншых адносяцца наступныя: запыт на пацвярджэнне намі апрацоўкі вашых асабістых даных, запыт у нас копіі вашых асабістых даных (у тым ліку інфармацыі пра тое, з кім мы абагульваем вашы даныя); на выпраўленне, выдаленне ці абмежаванне (спыненне любой актыўнай) апрацоўкі вашых асабістых даных; на абмежаванне выкарыстання і раскрыцця вашых асабістых даных; і запыт на абагульванне (перанос) вашых асабістых даных з іншай асобай, напрыклад іншым пастаўшчыком тэлекамунікацыйных паслуг (калі такое права прадугледжана дзеючым законам).
    2. Акрамя таго, у некаторых краінах вы можаце запярэчыць супраць апрацоўкі вашых асабістых даных пры некаторых абставінах (у прыватнасці, калі нам не трэба апрацоўваць даныя, каб выканаць дагаворныя ці іншыя законныя патрабаванні або калі мы выкарыстоўваем даныя для прамога маркетынгу).   Калі прымяніма, вы можаце таксама адклікаць згоду, якую далі нам на апрацоўку вашых асабістых даных, і запытаць інфармацыю пра вынікі адсутнасці такой згоды.
    3. Гэтыя правы могуць быць абмежаваны, напрыклад, калі выкананне вашага запыту закране асабістыя даныя іншай асобы, калі гэта парушыць правы трэцяга боку (у тым ліку нашы правы) ці калі вы папросіце нас выдаліць інфармацыю, якую мы павінны захоўваць па законе ці згодна з нашымі законнымі правамі на захаванне.
    4. Каб ажыццявіць любыя такія правы, каб пацікавіцца наконт нашай практыкі забеспячэння канфідэнцыяльнасці ці каб атрымаць іншую інфармацыю, вы можаце звязацца з намі праз кантактныя даныя, прыведзеныя вышэй.   Толькі для Аўстраліі:  мы ўважліва азнаёмімся з вашымі паведамленнямі і адкажам вам на працягу 30 дзён пасля іх атрымання.  
    5. Калі вы не атрымаеце адказу на свае пытанні, вы маеце права паскардзіцца ў адпаведныя дзяржаўныя органы па ахове даных.   Перш чым накіроўваць такую скаргу, просім звязацца з намі, каб мы мелі магчымасць правесці расследаванне і першымі вырашыць вашы праблемы.  
  10. ЯК ДОЎГА БУДУЦЬ ЗАХОЎВАЦЦА МАЕ АСАБІСТЫЯ ДАНЫЯ
    1. Мы захоўваем асабістыя даныя толькі на працягу часу, які дазволены дзеючымі законамі, нарматыўна-прававымі актамі, патрабаваннямі падатковых або фінансавых органаў ці ўмовамі дзяржаўных ліцэнзій на тэлекамунікацыі, пад дзеянне якіх можа падпадаць наша дзейнасць.  Мы таксама выдаляем асабістыя даныя ці робім іх ананімнымі згодна з усімі патрабаваннямі, якія нам могуць выставіць.
    2. Калі максімальны і мінімальны тэрміны захавання асабістых даных не вызначаны іншым шляхам, мы ўстанаўліваем гэтыя тэрміны, прымаючы пад увагу наступныя фактары: аб'ём, характар і канфідэнцыяльнасць асабістых даных, якія ўтрымліваюцца  ў запісах; патэнцыяльная рызыка прычынення страты праз несанкцыянаванае выкарыстанне ці раскрыццё асабістых даных; мэты, з якімі мы апрацоўваем асабістыя даныя, і наша здольнасць дасягнуць іх з дапамогай іншых сродкаў.
    3. Толькі для Кітая: вашы асабістыя даныя могуць захоўвацца ў краінах, у якія мы перадаём асабістыя даныя згодна з артыкулам 7 гэтага дакумента.  
  11. БЯСПЕКА ДАНЫХ
    1. Мы будзем рабіць усе дапушчальныя захады для захавання бяспекі ўсіх асабістых даных і іх аховы ад неправамернага ўжывання, умяшанняў і згубы, а таксама неаўтарызаванага збору, капіравання, доступу, змянення і раскрыцця.
    2. Для абароны асабістых даных, якія мы збіраем праз сайты, мы ўкаранілі разумныя меры кантролю (у тым ліку фізічныя, тэхналагічныя і адміністрацыйныя). Аднак ніякія меры бяспекі не з'яўляюцца ідэальнымі, і таму мы не можам гарантаваць, што асабістыя даныя, якія мы збіраем, ніколі не будуць выкарыстоўвацца незаконным чынам і да іх не будзе атрыманы несанкцыянаваны доступ, бо гэта можа адбыцца ў абставінах, якія знаходзяцца за межамі нашага абгрунтаванага кантролю. Мы ўкаранілі працэдуры на выпадак падазрэння на парушэнне асабістых даных і паведамім вам і ў адпаведныя органы пра такі выпадак, калі гэтага патрабуе заканадаўства.
    3. Для захавання бяспекі вашых асабістых даных мы прымаем наступныя меры:
      1. Фізічныя меры, у тым ліку абмежаваны доступ да камп'ютарных цэнтраў і сховішчаў даных; 
      2. Адміністрацыйныя меры, у тым ліку выкананне плана ўнутранай бяспекі даных і правядзенне перыядычных трэнінгаў для персаналу;
      3. Тэхналагічныя меры, у тым ліку кантроль доступу да сістэм апрацоўкі асабістых даных і ўсталёўка сістэм кантролю доступу, а таксама праграмы бяспекі;
      4. Доступ да кампанентаў сістэмы і асабістых даных павінен быць толькі ў асоб, якім ён неабходны для працы;
      5. Правы на доступ для асобных карыстальнікаў павінны быць абмежаваны задачамі, якія яны выконваюць. Правы павінны вызначацца на падставе пасады і службовых абавязкаў;
      6. Усе правы  на доступ павінны быць ухвалены правамоцнымі бакамі, якія вызначаць неабходны аб'ём правоў яшчэ да адкрыцця доступу;
      7. Усім карыстальнікам спачатку павінна быць прысвоена ўнікальная ідэнтыфікацыя, і толькі потым яны могуць атрымаць доступ да кампанентаў сістэмы, асабістых даных і іншай канфідэнцыяльнай інфармацыі. Акрамя таго, усе карыстальнікі павінны праходзіць ідэнтыфікацыю, як мінімум, з дапамогай пароля.
  12. ЗМЯНЕННІ Ў ГЭТАЙ ПАЛІТЫЦЫ

    Каб вы заўсёды былі ў курсе таго, як мы выкарыстоўваем вашы асабістыя даныя, мы будзем час ад часу абнаўляць анлайн-версію гэтай Палітыкі — так у ёй будуць адлюстоўвацца ўсе змяненні ў выкарыстанні намі асабістых даных. Таксама мы можам уносіць змяненні, каб выконваць змененыя заканадаўчыя ці нарматыўныя патрабаванні. Калі гэта будзе мэтазгодна, мы паведамім вам пра змяненні да таго, як яны істотна паўплываюць на вас, шляхам публікацыі апавяшчэння на нашых сайтах або адпраўкі вам паведамлення. У межах дзеючаяга заканадаўства мы абавязваемся атрымаць вашу згоду, перш чым уводзіць такія змяненні. Аднак мы рэкамендуем вам перыядычна праглядаць гэту Палітыку, каб быць у курсе любых змяненняў у выкарыстанні вашых асабістых даных.