Tata Communications Нідэрланды B.V. Умовы выкарыстання кропкі доступу Wi-Fi

Ніжэйпрыведзеныя ўмовы, а таксама Палітыка добрасумленнага выкарыстання (таксама вядомая як «Палітыка прадухілення злоўжыванняў»), Палітыка прыватнасці і Палітыка кіравання сеткай складаюць палажэнні і ўмовы («Умовы»), згодна з якімі кампанія Tata Communications або старонні пастаўшчык паслуг, з якім Tata Communications заключыла кантракт,

Tata Communications», «TC», «мы», «нас/нам» або «наш») забяспечвае зарэгістраванага карыстальніка («вы», «ваш» або «кліент») бесправадным доступам у інтэрнэт («Паслуга»), заўсёды рэгулююць ваша карыстанне Паслугай. Умовы пачынаюць дзейнічаць пасля выканання аднаго з наступных дзеянняў: (i) вы прымаеце гэтыя Умовы ў інтэрнэце, выбраўшы варыянт «Націснуць/Прыняць»; (ii) вы прымаеце гэтыя Умовы з дапамогай электроннага подпісу; (iii) вы пачынаеце карыстацца Паслугай, і ў гэты час паміж вамі і TC заключаецца абавязковае пагадненне.

  1. ПАСЛУГА
    1. Паслуга забяспечвае падключэнне вашага абсталявання да інтэрнэту. TC прапануе вам Паслугу, а не адпаведны інтэрфейс або прыладу, якія выкарыстоўваюцца для падключэння. Карыстаючыся Паслугай, вы пагаджаецеся з гэтымі Умовамі; калі вы не хочаце выконваць Умовы, вы павінны неадкладна спыніць выкарыстанне Паслугі.
    2. У прыватнасці, Паслуга забяспечвае доступ абсталявання да агульнадаступнага інтэрнэту. TC дае вам толькі Паслугу, а не абсталяванне.
  2. КАРЫСТАННЕ ПАСЛУГАЙ
    1. У адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам, для карыстання Паслугай вы павінны выканаць рэгістрацыю, даўшы сапраўдную і дакладную інфармацыю. Вы гарантуеце, што пададзеныя вамі даныя профілю і іншыя даныя з'яўляюцца правільнымі. Вы павінны праінфармаваць TC пра любыя змяненні ў гэтых даных без неабгрунтаваных затрымак. Вы пагаджаецеся ні з кім не абагульваць інфармацыю для ўваходу ў сістэму, як гэта прадугледжана Палітыкай добрасумленнага выкарыстання (таксама вядомай як «Палітыка прадухілення злоўжыванняў») і апісана ў гэтым дакуменце. Палітыку добрасумленнага выкарыстання (таксама вядомую як «Палітыка прадухілення злоўжыванняў») можна знайсці па адрасе https://www.tatacommunications.com/policies/acceptable-use/ Яна можа быць зменена ў любы час, і змененыя ўмовы будуць аўтаматычна дзейнічаць адносна Паслугі і яе далейшага выкарыстання кліентам, за выключэннем ніжэйпрыведзеных выпадкаў. Апавяшчэнне пра змяненні будзе адпраўлена, толькі калі змяненні з'яўляюцца істотнымі. Далейшае карыстанне любой з Паслуг пасля атрымання апавяшчэння пра такія змяненні азначае, што вы прынялі змененыя Умовы.
    2. TC не нясе адказнасці за любыя праблемы з вашым абсталяваннем, якія могуць перашкаджаць вам карыстацца Паслугай ці абмяжоўваць яе.
    3. TC прыме ўсе магчымыя захады, каб забяспечыць вас Паслугай, аднак час ад часу Паслуга можа быць недаступнай часткова ці поўнасцю з розных прычын, уключаючы тыя, якія знаходзяцца па-за межамі нашага кантролю і таму TC не нясе за іх адказнасці.
    4. Пры аказанні Паслугі можа прымяняцца фільтраванне змесціва, у выніку чаго будуць заблакіраваны пэўныя вэб-сайты. Згодна з прымянімым заканадаўствам, у залежнасці ад геаграфічнага месцазнаходжання могуць патрабавацца розныя фільтры для прылад.
    5. Хаця TC можа фільтраваць пэўныя сайты, вы самі павінны адмовіцца ад доступу да любых незаконных, абразлівых, зняважлівых, непрыстойных, паклёпніцкіх, брыдкіх або небяспечных матэрыялаў. Калі ў TC даведаюцца пра доступ да незаконнага змесціва, кампанія TC захоўвае за сабой права абмежаваць, часова прыпыніць або спыніць аказанне вам Паслугі.
    6. TC мае права ў любы час і ў любым месцы знізіць хуткасць перадачы дадзеных кліентам, калі вы перавышаеце пэўны парог выкарыстання на працягу пэўнага перыяду часу. Калі гэтага патрабуе закон, ТС адпаведным чынам паведамляе вас загадзя пра пароговае значэнне для выкарыстання Паслугі альбо пра змены ў гэтым значэнні. Вы можаце прачытаць нашу палітыку кіравання сеткай тут.
    7. Хуткасць перадачы даных таксама можа быць зніжана пастаўшчыком паслуг, які падпарадкоўваецца TC, паводле яго меркавання, у залежнасці ад абставін. У такім выпадку TC не нясе адказнасці за адпраўку вам апавяшчэння пра такое абмежаванне.
    8. Пры карыстанні Паслугай вы можаце сутыкнуцца са змесцівам, якое такі пастаўшчык палічыць абразлівым, сумнеўным, непрыстойным, пагражальным або шкодным. TC не кантралюе змесціва, даступнае пры карыстанні Паслугай, таму вы самі павінны кантраляваць свой доступ да вэб-сайтаў падчас выкарыстання Паслугі.
    9. TC не нясе адказнасці за дакладнасць, паўнату ці своечасовасць любой інфармацыі, атрыманай праз выкарыстанне Паслугі, а таксама не адказвае за тавары ці паслугі, якія прапануюцца староннім бокам, нават калі доступ да такіх тавараў або паслуг выконваецца праз Паслугу.
    10. У якасці рашэння праблемы пры мабільным падключэнні выкарыстанне вамі Паслугі будзе залежаць ад падключэння да сеткі старонніх пастаўшчыкоў, якіх не кантралюе кампанія TC. Паслуга можа быць даступнай не ва ўсіх рэгіёнах. Доступ да яе можна атрымаць толькі ў пэўнай геаграфічнай зоне з сеткавым пакрыццём. Шырокае выкарыстанне Паслугі па-за межамі зарэгістраванага месцазнаходжання можа мець дадатковыя абмежаванні (у тым ліку праз рэгуляванне ці немагчымасць доступу) ці ўплываць на якасць або даступнасць Паслугі, якую вам забяспечвае TC.
    11. Выкарыстанне вамі Паслугі не дае вам ніякіх правоў у адносінах да інтэлектуальнай уласнасці TC або інтэлектуальнай уласнасці трэціх бакоў, доступ да якой ажыццяўляецца з дапамогай Паслугі.
    12. Забаронена капіраваць, перадрукоўваць, перавыдаваць, спампоўваць, публікаваць, перадаваць плынню, запісваць, перадаваць, выкарыстоўваць у камерцыйных мэтах, рэдагаваць, змяняць, даводзіць да агульнага ведама ці распаўсюджваць любым спосабам абароненае правам інтэлектуальнай уласнасці змесціва, доступ да якога ажыццяўляецца з дапамогай Паслугі, калі дазвол на гэтыя дзеянні са змесцівам не дадзены вам уладальнікам правоў інтэлектуальнай уласнасці.
    13. У Палітыцы прыватнасці TC па адрасе растлумачана, як збіраецца, выкарыстоўваецца і абараняецца асабістая інфармацыя кліентаў Паслугі.
  3. ВАШЫ АБАВЯЗКІ
    1. Вы згаджаецеся з тым, што не будзеце выкарыстоўваць Паслугу:
      1. у парушэнне Палітыкі добрасумленнага выкарыстання TC (таксама вядомай як «Палітыка прадухілення злоўжыванняў»); https://www.tatacommunications.com/policies/acceptable-use/;
      2. у незаконных, несумяшчальных або неправамерных мэтах і забяспечыце, каб трэція бакі таксама не рабілі такіх дзеянняў;
      3. спосабам, які парушае правы трэцяга боку, у тым ліку, акрамя іншага, правы інтэлектуальнай уласнасці;
      4. для адпраўкі, мэтанакіраванага атрымання, запампоўкі, спампоўкі ці выкарыстання матэрыялаў, якія з'яўляюцца абразлівымі, зняважлівымі, непрыстойнымі, паклёпніцкімі, брыдкімі ці небяспечнымі;
      5. любым спосабам, які перарывае, парушае, пагаршае ці зніжае эфектыўнасць Паслугі.
    2. Вы пагаджаецеся з тым, што вы:
      1. маеце права выкарыстоўваць Паслугу толькі пры ўмове выканання ўсіх законных патрабаванняў і пры адсутнасці ў вас мэт, якія парушаюць Умовы ці дзеючае заканадаўства;
      2. не будзеце абагульваць даныя і інфармацыю, атрыманыя пры карыстанні Паслугай, з трэцімі бакамі ў камерцыйных мэтах або для далейшай апрацоўкі;
      3. выдаліце сваю сувязь з VIN і прыладай у выпадку яе продажу, таму што гэты дагавор нельга перадаваць іншым бакам. Паслуга не пераносіцца на іншыя прылады ці іншых карыстальнікаў; і
      4. вы кампенсуеце кампаніі TC траты, абавязацельствы, выдаткі і расходы, якія могуць узнікнуць у TC праз скаргі трэціх бакоў у выніку ці ў сувязі з прамым або ўскосным парушэннем вамі гэтых Умоў.
  4. АХОВА ІНФАРМАЦЫІ
    1. Бяспека вашых асабістых даных знаходзіцца пад вашай адказнасцю. TC рэкамендуе ўсталяваць на прыладу, якой вы карыстаецеся для атрымання доступу да Паслугі, належнае антывіруснае праграмнае забеспячэнне.
    2. Забаронена выкарыстоўваць Паслугу любым спосабам, які можа парушыць бяспеку TC або бяспеку іншых карыстальнікаў/кліентаў Паслугі.
    3. Вы не можаце абагульваць доступ да Паслугі з трэцімі бакамі. У адваротным выпадку вы несяце поўную адказнасць за любое парушэнне імі Умоў пры карыстанні Паслугай і ў дачыненні да гэтага цалкам вызваляеце TC ад адказнасці.
  5. ТЭРМІН ДЗЕЯННЯ І ПРАДАЎЖЭННЕ
    1. Тэрмін дзеяння гэтага пагаднення пачынаецца ў дзень актывацыі паслугі і доўжыцца мінімум 12 (дванаццаць) месяцаў («Тэрмін дзеяння абавязкаў па аказанні паслугі»). Вы павінны загадзя аплаціць Паслугу ў пачатку тэрміну дзеяння абавязкаў па аказанні паслугі.
    2. У канцы кожнага такога тэрміну вы можаце прадоўжыць гэта пагадненне яшчэ на 1 (адзін) год у адпаведнасці з раздзелам 5.3, прыведзеным ніжэй, пасля чаго пачнецца новы тэрмін дзеяння абавязкаў па аказанні паслугі.
    3. Калі паслугі не будуць узнаўляцца, у канцы агаворанага тэрміну паслугу можна скасаваць. Скасаванне дагавора можа перашкодзіць выкарыстанню ўсіх паслуг, звязаных з магчымасцю падключэння.
    4. Калі паслугі аказваюцца на месячнай аснове, вы павінны не менш чым за 30 (трыццаць) дзён да пачатку наступнага месячнага тэрміну дзеяння абавязкаў па аказанні паслугі адправіць пісьмовае апавяшчэнне пра скасаванне паслугі. Калі ў вашым пагадненні тэрмін дзеяння абавязкаў па аказанні паслугі не вызначаны, то гэта месячнае пагадненне.
    5. Калі паслугі не ўзнаўляюцца, Паслуга можа быць прыпынена ці адключана без вашага ведама.
  6. МЕСЦА ЮРЫСДЫКЦЫІ І ПРЫМЯНІМАЕ ПРАВА
    1. Гэта Пагадненне рэгулюецца і тлумачыцца згодна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, без прымянення палажэнняў канвенцыі ААН пра дагаворы міжнароднай куплі-продажу тавараў. Выбранае заканадаўства будзе прымяняцца толькі ў аб'ёме, які не пазбаўляе кліента ад абавязковага прымянення правіл абароны праў спажыўцоў, якія дзейнічаюць у краіне вашага пражывання ў час заключэння Пагаднення.
    2. Любыя спрэчкі ці судовыя справы, якія маюць адносіны да існавання, заключэння, дзеяння, тлумачэння, выканання ці скасавання гэтага Пагаднення, падпадаюць пад юрысдыкцыю судоў Рэспублікі Беларусь, без прыцягнення якіх-небудзь іншых судоў.
  7. АДКАЗНАСЦЬ
    1. TC не з'яўляецца пастаўшчыком змесціва і не нясе адказнасці за дакладнасць і актуальнасць даных і інфармацыі, якія перадаюцца з дапамогай Паслугі, а таксама за страты, нанесеныя ў выніку недакладнасцей і састарэласці такіх даных і інфармацыі.
    2. TC не нясе адказнасці за страты, якія ўзніклі ў выніку карыстання прыладай, непрыдатнай для выкарыстання Паслугі.
    3. Калі іншае не прапісана ў іншых раздзелах гэтых Умоў, адказнасць TC згодна ці ў сувязі з гэтым пагадненнем, а таксама незалежна ад прычын і відаў адказнасці, абмежавана сумай, выдаткаванай за Паслугу на адзін год.
    4. Калі гэта не забаронена законамі, дзейнічаюць наступныя абмежаванні адказнасці. Паслугі могуць перарывацца, затрымлівацца ці абмяжоўвацца іншым чынам з розных прычын, у тым ліку праз навакольныя ўмовы, недаступнасць дыяпазону, збой дзеяння Паслугі ў падпарадкаванага кампаніі TC пастаўшчыка, праз загрузку сістэмы, аварыйныя ўмовы ці збой сеткі. Даступнасць сеткі і доступ да яе могуць быць абмежаванымі. Доступ да пэўных вэб-сайтаў ці паслуг трэціх бакоў можа быць закрыты ў вашай мясцовасці.
    5. Вам могуць спатрэбіцца дадатковае абсталяванне, праграмнае забеспячэнне, падпіска, доступ у інтэрнэт з сумяшчальнага камп'ютара і/ці спецыяльнае падключэнне да сеткі, і вы несяце поўную адказнасць за забеспячэнне выканання ўсіх такіх патрабаванняў. Для некаторых рашэнняў могуць спатрэбіцца староннія прадукты і/ці паслугі, на якія распаўсюджваецца дзеянне прымянімых старонніх умоў і палажэнняў, а таксама можа спатрэбіцца іх асобная купля і/ці заключэнне пагаднення са староннім пастаўшчыком. TC не нясе адказнасці за ўскосныя страты, якія ўзнікнуць праз папярэдняе выкарыстанне абсталявання, праграмнага забеспячэння ці іншых неабходных элементаў, за якія вы несяце адказнасць.
    6. Калі гэта не забараняецца прымянімым заканадаўствам, TC не нясе адказнасці за пабочныя, надзвычайныя, штрафныя, выпадковыя, непрадбачаныя, эканамічныя ці ўскосныя страты, якія можаце мець вы ці трэці бок у выніку выкарыстання ці немагчымасці выкарыстання Паслугі, атрыманай ад кампаніі TC або праз яе, у тым ліку за страту бізнесу ці добрай рэпутацыі або даходаў ці прыбытку. Такое абмежаванне адказнасці не дзейнічае ў выпадках наўмыснага намеру, грубай нядбайнасці ці ў выпадку прычынення шкоды жыццю або здароўю.
    7. У поўным аб'ёме, дазволеным законам, гэтым дакументам вы вызваляеце ад адказнасці і засцерагаеце TC, уключаючы яе службовых асоб, дырэктараў, працаўнікоў і агентаў, ад любых і ўсіх патрабаванняў любой (трэцяй) асобы ці арганізацыі кампенсаваць любыя страты, якія маюць непасрэднае і апасродкаванае дачыненне да Паслугі і ўзніклі пры яе выкарыстанні любой асобай (у тым ліку страты ў сувязі з пашкоджаннем транспартнага сродку і траўмамі) у сувязі з парушэннем вамі гэтага Пагаднення. Гэты пункт застаецца ў сіле і пасля заканчэння тэрміну дзеяння вашага Пагаднення з TC. TC не нясе перад вамі адказнасці за змяненні ў рабоце, абсталяванні ці тэхналогіях, у выніку якіх ваша здольнасць карыстацца Паслугай становіцца састарэлай ці патрабуе мадыфікацыі.
  8. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
    1. TC можа ў любы час змяніць гэтыя ўмовы. Калі вы вырашыце не прымаць змененыя Умовы, вы павінны спыніць выкарыстанне Паслугі. Працяг выкарыстання Паслугі пасля змянення ўмоў азначае згоду са змяненнямі, і змененыя ўмовы будуць аўтаматычна прымяняцца да Паслугі і вашага далейшага карыстання ёю.
    2. Не апавяшчаючы вас, TC можа прыпыніць, абмежаваць ці спыніць доступ да Паслугі ў любы час і па любой прычыне на меркаванне TC, у тым ліку для тэхнічнага абслугоўвання, паляпшэння, перагрузкі ці пасля збою сістэмы, а таксама пры ўзнікненні падазрэнняў, што Паслуга (поўнасцю ці часткова) выкарыстоўваецца ў забароненых або неналежных мэтах або ў мэтах, якія не маюць адносін да вас і вашага ўліковага запісу ў TC. Калі з якой-небудзь прычыны адбываецца прыпыненне ці завяршэнне дзеяння Паслугі, вы пагаджаецеся з тым, што можаце не мець доступу да нейкай часткі або ўсіх частак Паслуг, у тым ліку да службаў экстраннай дапамогі.
    3. Калі TC з якой-небудзь прычыны спатрэбіцца адправіць вам апавяшчэнне, кампанія зробіць гэта па электроннай пошце, выкарыстоўваючы электронны адрас, які вы ўказалі пры рэгістрацыі для аказання Паслугі. Калі вам трэба адправіць апавяшчэнне ці звязацца з TC адносна гэтых умоў, зрабіце гэта па электроннай пошце праз адрас movecustomers@tatacommunications.com.
    4. Калі які-небудзь пункт гэтых Умоў акажацца невыканальным або будзе прызнаны несапраўдным згодна з рашэннем суда ці рэгулюючага органа, гэты пункт будзе выдалены з пагаднення, а дзеянне іншых палажэнняў не будзе парушана.
    5. Калі гэта мэтазгодна, TC можа накласці на Паслугу абмежаванні.
    6. Калі TC вызначыць, што вы парушылі які-небудзь пункт Умоў, кампанія можа абмежаваць ці спыніць ваш доступ да Паслугі.
    7. Калі ў вас ёсць пытанні наконт Паслугі, звярніцеся ў кампанію Jaguar Land Rover па адрасе: movecustomers@tatacommunications.com.